Перайсці да зместу

Антон Юзаф Глінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Антон Юзаф Глінскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1817[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 1866(1866-06-30)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, журналіст, фалькларыст, казачнік, пісьменнік
Кірунак рамантызм
Жанр казка
Мова твораў польская

Антон Юзаф Глінскі (польск.: Antoni Józef Gliński; 1817, маёнтак Шчорсы, цяпер Навагрудскі раён — 30 чэрвеня 1866, Вільня) — польскі празаік, перакладчык[3], фалькларыст і казачнік.

Магіла Антона Юзафа Глінскага на могілках Роса, 2022 г.

Нарадзіўся ў Шчорсах пад Навагрудкам. Паходзіў з сялянскай сям’і і быў самавукам. З 1844 года жыў у Вільні, дзе працаваў рэдактарам «Віленскага кур’ера». Збіраў народныя паданні і казкі, часам апрацоўваў творы расійскіх класікаў, падаючы іх як народныя. У 1860—1863 гадах перакладаў на польскую мову байкі Івана Крылова.

Найважнейшая працай Антона Глінскага быў чатырохтомны збор апрацаваных народных казак, паданняў і гавендаў  (польск.) пад назвай «Bajarz polski» (бел.: Польскі казачнік)[3]. Упершыню апублікаваны ў 1853 годзе зборнік быў перавыдадзены шмат разоў, у тым ліку на польскай, чэшскай, французскай, англійскай і нямецкай мовах[3] і карыстаецца вялікай папулярнасцю дасюль. Казкі былі заснаваныя на паданнях са шляхецкіх засценкаў і беларускіх вёсак з ваколіц Шчорсаў і Нягневічаў[3], а некаторыя былі апрацаванымі літаратурнымі творамі, у тым ліку Васіля Жукоўскага і Аляксандра Пушкіна.

  • «Bajarz polski, zbiór baśni, powieści i gawęd ludowych». Т. 1-4, 1853

Зноскі

  1. (not translated to mul) Antoni Józef Gliński // Project GutenbergProject Gutenberg Literary Archive Foundation, 1971. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Antoni Józef Gliński // NUKAT — 2002.
  3. а б в г Глинский Антон Юзеф // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 151. — 737 с.
  • Gliński Antoni Józef. Eduteka.pl. [dostęp 2014-06-04].
  • Artur Hutnikiewicz: Młoda Polska. Wyd. IX — 5 dodruk. Warszawa: Wydawnictwo Naukowe PWN, 2012, s. 371, seria: Wielka Historia Literatury Polskiej. ISBN 978-83-01-13850-9.